Грамадства1010

Школу Янкі Купалы зачынілі ў юбілей песняра

У Бяларучах і суседніх вёсках не знайшлося ніводнага першакласніка.

Бяларуцкая базавая школа, якая знаходзіцца на поўдні Лагойшчыны, дапрацоўвае апошнія дні. 1 верасня заняткі ў ёй не пачнуцца. Прычынай таму стала дэмаграфія. «Настаўнікаў стала больш, чым вучняў», — сумна жартуюць у доме праз дарогу ад школы. Зрэшты, толькі па Міншчыне сёлета будуць расфармаваныя амаль 30 школ.

Але Бяларучы — незвычайная вёска. Вядомасць яна атрымала дзякуючы народнаму вучылішчу, дзе ад восені 1897 да вясны 1898 вучыўся пятнаццацігадовы Іван Луцэвіч — Янка Купала.
У Бяларучах ён здаў экстэрнам экзамены і атрымаў атэстат аб адукацыі.

У вайну драўляны будынак школы згарэў, таму па сканчэнні Другой сусветнай вайны было вырашана пабудаваць новую школу, якая атрымала імя Янкі Купалы. Неўзабаве ў ёй быў створаны музей песняра, а каля ўваходу з’явілася мемарыяльная дошка. Аднапавярховы цагляны будынак з недарэчным цяпер транспарантам «Сардэчна запрашаем» усё яшчэ выглядае дагледжаным. Некалькі класаў, спортзал і сталоўка. За будынкам — невялікае футбольнае поле і турнікі.

Бяларучы павольна выміраюць: паводле апошніх падлікаў, тут жыве менш за 70 чалавек. Аднак на змену ім прыходзяць «катэджныя».

25 кіламетраў ад Мінска — адлегласць, якая дазваляе працаваць у горадзе, а жыць на прыродзе. Свабоднай хаты тут не знойдзеш, усё перапрададзена і перабудавана. Дарэчы, пустыя ўчасткі па 10 сотак прадаюцца па $6-7 тысяч, а гатовыя дамы можна набыць за $50 тысяч. Аднак у любым выпадку двух- і трохпавярховыя катэджы з расійскамі спадарожнікавымі антэнамі «Трыкалор» на даху жывуць сваім жыццём. Бацькі возяць дзяцей у мінскія ліцэі і гімназіі, таму Бяларуцкая школа стаіць паўпустая.

«Сёлета ў нас вучылася 25 чалавек, — расказвае дырэктарка Людміла Васільчанка. — Пяць чалавек выпусціліся, яшчэ некалькі раз’ехаліся. Засталося 18 вучняў».
Столькі ж працавала настаўнікаў і тэхнічнага персаналу. У дзесяці вёсках, адкуль аўтобус забірае дзяцей у Бяларучы, не знайшлося ніводнага першакласніка. «Калі не закрываць школу цяпер, то давядзецца гэта рабіць зімой, у студзені. А настаўнікам у сярэдзіне навучальнага года не будзе куды ўладкавацца», — тлумачыць дырэктарка. Большасць дзяцей пойдзе вучыцца ў суседняе Сёмкава, а некаторыя настаўнікі знойдуць працу ў Астрашыцы.

Што рабіць з музеем, пакуль не вырашана. Адзін з варыянтаў — аддаць экспанаты ў філію купалаўскага музея ў Акопы.

Да 1 верасня школа яшчэ працуе. Што будзе пасля? Хутчэй за ўсё, будынак будзе выстаўлены на аўкцыён. На якую цану варта арыентавацца ахвотным набыць школу імя Янкі Купалы, сказаць складана. Для параўнання, на сайце Лагойскага райвыканкама выстаўлены на продаж сельскі клуб, за яго просяць каля $4 тысяч.

Каментары10

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

«Гэта была жывая камера сачэння». Што рабіла віцяблянка Кацярына, каб вызваліцца праз 5 гадоў замест прысуджаных 12 гадоў1

«Гэта была жывая камера сачэння». Што рабіла віцяблянка Кацярына, каб вызваліцца праз 5 гадоў замест прысуджаных 12 гадоў

Усе навіны →
Усе навіны

Новак Джокавіч зрабіў чарговую пародыю на Сабаленка. Тая падыграла1

Бацька 14-гадовай школьніцы, якая памерла ў бальніцы, падаў заяву ў міліцыю1

Падчас візіту Патрыярха Кірыла на мінскай Нямізе паралізавала рух ВІДЭА9

Фатограф-агент Мішчук не памятае, як рабіў свой здымак на пашпарт прыкрыцця. І яшчэ шмат што не памятае10

На выставе «Белагра» перамог Прыгожын2

Пуцін упершыню пракаментаваў падрыў моста, які абрынуўся на цягнік у Бранскай вобласці7

СБУ апублікавала новыя кадры з дронаў, што білі па аэрадромах Расіі. Усё ж А-50 пашкоджаныя таксама2

Беларуска паказала, што змагла набыць у «Еўраопце» за 50 рублёў6

Памерла Аляксандра Чарняўская

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Гэта была жывая камера сачэння». Што рабіла віцяблянка Кацярына, каб вызваліцца праз 5 гадоў замест прысуджаных 12 гадоў1

«Гэта была жывая камера сачэння». Што рабіла віцяблянка Кацярына, каб вызваліцца праз 5 гадоў замест прысуджаных 12 гадоў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць