Самалёты сірыйскай арміі ў аўторак абстралялі Алепа — другі па памеры горад краіны.

Паўстанцы паспрабавалі ўзяць пад свой кантроль дзелавую частку горада.
Сутыкненні з урадавымі войскамі адбыліся на падыходах да гэтак званага «Старога горада», які з’яўляецца аб’ектам сусветнай культурнай спадчыны.

Баі ў Алепа, вельмі багатым горадзе Сірыі, працягваюцца чацвёрты дзень.

Аднаўленне баявых дзеянняў адбываецца на фоне спробаў міжнароднай супольнасці знайсці спосабы ўрэгулявання сітуацыі ў Сірыі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?