У 2013 годзе ў Мінску плануецца стварыць музей прыватных калекцый мастацтва, паведаміў журналістам старшыня праўлення ААТ «Белгазпрамбанк» Віктар Бабарыка 24 ліпеня ў Мінску на ўрачыстым мерапрыемстве з нагоды
Паводле яго словаў, банк гатовы ўдзельнічаць у стварэнні музея, аднак кіраваць працэсам павінен прадстаўнік сферы культуры. Як спадзяецца Бабарыка, гэта асоба вызначыцца да канца года. Таксама трэба будзе вырашыць пытанне з памяшканнем: пакуль яго знайсці не ўдалося.
Як паведаміў Бабарыка,
«Белгазпрамбанк» на працягу апошняга года фармуе тэматычную калекцыю твораў выяўленчага мастацтва «Мастакі парыжскай школы родам з Беларусі». Калекцыя ўжо налічвае больш за 40 прац.Сярод іх — творы Міхаіла Кікоіна, Пінхуса Крэменя, Восіпа Любіча, Восіпа Цадкіна, Сэма Царфіна, Хаіма Суціна, Марка Шагала. Многім працам пастановай Саўміна № 236 ад 16 сакавіка 2012 прысвоены статус
20 верасня частка твораў з калекцыі «Белгазпрамбанка» разам з працамі з іншых прыватных калекцый — усяго каля сотні — будуць выстаўлены ў Нацыянальным мастацкім музеі,сказаў Бабарыка.
Выступаючы на ўрачыстым мерапрыемстве, міністр культуры Павел Латушка адзначыў важнасць удзелу прыватных асоб і бізнэсу ў развіцці беларускай культуры. Паводле яго слоў, са свайго боку дзяржава за апошнія тры гады вылучыла на набыццё
Цікава, што напярэдадні быў зачынены адзіны ў краіне Музей прыватных калекцый у Віцебску.