Улады Вялікабрытаніі пацвердзілі, што Аляксандр Лукашэнка не акрэдытаваны на Алімпійскія гульні ў Лондане.

«Прэзідэнт Лукашэнка знаходзіцца ў спісе асобаў, якім забаронены ўезд у ЕС з прычыны ягонага ўдзелу ў парушэнні міжнародных стандартаў падчас прэзідэнцкіх выбараў у Беларусі 19 снежня 2010 года, а таксама падаўленнем грамадзянскай супольнасці і дэмакратычнай апазіцыі. Гэта забарона застаецца ў сіле і будзе дзейнічаць падчас Алімпійскіх гульняў. Рашэнне па гэтым пытанні не будзе зменена»,
— паведамілі ў пасольстве Вялікабрытаніі ў Беларусі.

Нагадаем, інфармацыя пра тое, што беларускі кіраўнік не зможа наведаць Лондан, з’явілася 24 ліпеня ў «Твітары» на старонцы першага віцэ-спікера Дзярждумы Расіі, прэзідэнта Алімпійскага камітэта РФ Аляксандра Жукава.

У Адміністрацыі прэзідэнта Беларусі гэтую інфармацыю каментаваць адмовіліся. «Мы не каментуем такія рэчы», — заявіў супрацоўнік прэс-службы кіраўніка дзяржавы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?