Гарадзенскія ўлады прадаюць Сьвяцкі Палац — археалягічны помнік XVIII стагодзьдзя, які ўжо некалькі дзесяцігодзьдзяў занядбаны.

У мясцовым бюджэце няма сродкаў на яго аднаўленне, таму ўлады мусілі звярнуцца да такога смелага ходу — шукаць інвестараў.

Пры гэтым, па словах намесніка старшыні гродзенскага райвыканкаму Валерыя Клімовіча, усё адно адкуль будзе інвестар — ці то з-за мяжы, ці то наш, беларускі. Галоўнае, каб былі сродкі на аднаўленне, а сам палац і парк вакол яго выконвалі б турыстычную функцыю.

Прыблізныя кошты палаца-паркавага комплексу Клімовіч назваць не ў стане. Жадаючы набыць гістарычны помнік мусіць звяртацца наўпрост у райвыканкам, дзе яму і паведамяць пра кошты і магчымасці рэалізацыі здзелкі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?