Часовы павераны ў справах ЗША ў Беларусі Майкл Скэнлан 25 ліпеня пакінуў Беларусь у сувязі са сканчэннем тэрміну дыпламатычнай місіі.

«Так, яго тэрмін знаходжання тут завяршыўся, сёння ён пакінуў краіну», — паведамілі БелаПАН у прэс-службе пасольства Злучаных Штатаў у Мінску.

Майкл Скэнлан — кар’ерны дыпламат. Ён займаў пасады ў дыпмісіях ЗША ва Украіне, Расіі і на Балканах, валодае рускай мовай. Пасольства ЗША ў Беларусі ўзначальваў з ліпеня 2009 года.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?