Першы намеснік старшыні Мінскага гарвыканкама Ігар Васільеў вымагаў хабар у памеры $500 тыс. у прадстаўнікоў еўрапейскага прадпрыемства-інвестара за спрыяльнае вырашэнне пытання, звязанага з заключэннем інвестыцыйнай дамовы на агульную суму больш за $30 млн.», паведаміў в.а. начальніка Цэнтра інфармацыі і грамадскіх сувязей КДБ Беларусі Артур Стрэх.

Васільеў паставіў перад камерсантамі ўмову, што перадача грошай павінна ажыццявіцца дзвюма роўнымі часткамі па $250 тыс.

6 ліпеня Васільева затрымалі проста ў службовым кабінеце пасля атрымання першай часткі хабару — $250 тысяч.

«КДБ распачаў крымінальную справу па ч.3 арт.430 Крымінальнага кодэкса (атрыманне хабару ў асабліва буйным памеры асобай, якая займае адказнае становішча)», — паведаміў прадстаўнік КДБ.

«У ходзе допыту І.Васільеў сваю віну прызнаў цалкам», — сказаў Стрэх.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?