Трансляцыю футбольнага матчу «Вардар» (Скоп’е) — БАТЭ нават не арганізавалі. Відаць, другі кваліфікацыйны раўнд Лігі чэмпіёнаў не такі важны этап для БТ. А мо праўда македонцы загнулі завышаную цану. Тым не менш, глядзець даводзілася ў інтэрнэце.За апошнія гады ніколі не было так трывожна за еўракубкавую адысею беларускага чэмпіёна. БАТЭ сёння не ў найлепшай форме. Тры матчы запар ва ўнутраным першынстве не можа атрымаць перамогу. А тут яшчэ не Алімпіяду адправіліся «мозг каманды» Дзмітрый Бага і Рэнан Брэсан. Калі страту аднаго з іх яшчэ б можна было кампенсаваць, то двух адразу вельмі цяжка.
Сапраўды, у першай гульні Лігі чэмпіёнаў з македонскім «Вардарам» барысаўцам не хапала думкі ў цэнтры поля. Асабліва, пасля таго, як у гасцей атрымаўся
Канцоўка гульні, канечне, была фантастычнай. Віталь Радзівонаў забіў два галы галавой ужо ў кампенсаваны арбітрам час. БАТЭ перамог 3:2. Але змрочных думак перад выездам у Скоп’е не паменела.У першым тайме БАТЭ валодаў заўважнай ініцыятывай. І не сказаць было, што менавіта македонцам трэба было забіваць галы. Яны ўсё больш адсіджваліся ў абароне, ці курчыліся на полі. Нібыта ў працяг барысаўскай гульні.
Толькі, здаецца, Віталь Радзівонаў свой фарт цалкам скарыстаў у той гульні. На
Потым за хвіліну БАТЭ змог арганізаваць два моманты. Спачатку Дзмітрый Мазалеўскі не змог апрацаваць мяч у штрафной, а праз імгненне Арцём Канцавы бабахнуў у штангу.
Апошні ў першай палове гульні шанец упусціў Валадзько, калі бясхітрасна ўдарыў у варатара. Македонцы адказалі толькі адной атакай, але скарыстаць яе не змаглі.
Другі тайм, скажам прама, не быў цікавым. Калі забыцца на момант Радзівонава ў самым яго пачатку, то і запомніць асабліва няма чаго. БАТЭ не змог зрабіць, але куды важней, што і не прапусціў — 0:0.Цяпер 1 і 8 жніўня барысаўцы ў трэцім кваліфікацыйным раўндзе Лігі чэмпіёнаў паспрачаецца з «Дэбрэцэнам» з Венгрыі. Першая гульня дома.