Сэрвіс абмену імгненнымі паведамленнямі Google Talk стаў у чацвер недаступны для карыстальнікаў, паведаміла кампанія Google.

Паводле інфармацыі кампаніі, праблемы з доступам да Google Talk назіраюцца ў большасці карыстальнікаў. "Доступ да сэрвісу магчымы, аднак узнікаюць паведамленні пра памылкі і/або сэрвіс дэманструе неспадзяваныя паводзіны", - сказана ў паведамленні кампаніі.

Скаргі на непрацуючы сэрвіс з'яўляюцца ў Twitter ад людзей з розных краін свету. Некаторыя карыстальнікі скардзяцца, што не працуе і паштовая служба Google Mail.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?