Пагадненьне паміж Беларусьсю і Карэйскай Народна‑Дэмакратычнай Рэспублікай аб садзейнічаньні ажыццяўленьню і ўзаемнай абароне інвэстыцый ратыфікавала палата прадстаўнікоў 2 красавіка ў ходзе шостай сэсіі, паведамляе БЕЛТА.

Гэты асабліва важны дакумэнт быў прыняты ў першы ж дзень працы палаты.

Прадстаўляючы дакумэнт, намесьнік міністра замежных справаў Беларусі Віктар Гайсёнак, «абодва бакі зацікаўлены ў развіцьці гандлёва‑эканамічнага супрацоўніцтва». На яго думку, пэрспэктыўным напрамкам можа стаць стварэньне сумесных прадпрыемстваў, што дасьць магчымасьць Беларусі заняць пэўную нішу на рынку КНДР. «Размова ідзе аб стварэньні сэрвісных цэнтраў на тэрыторыі КНДР», — растлумачыў намесьнік міністра.

Пагадненьнем вызначана, што кожны бок будзе прадастаўляць другому боку рэжым, які ня можа быць менш спрыяльным, чым той, які ён забясьпечвае для сваіх інвэстараў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?