З’явіўся новы сайт для беларускіх студэнтаў — www.17–11.info
«Студэнскі навінавы канал 17/11» — гэта пляцоўка ў інтэрнэце, дзе можна даведацца пра дзейнасць незалежных студэнскіх арганізацый і ініцыятыў, пра навіны беларускіх універсітэтаў, а таксама пра правы студэнтаў і выпадкі іх парушэнняў.
Стваральнікі лічаць, што кожны студэнт павінен навучыцца крытычна мысліць і браць адказнасць за свае ўчынкі. На сайце актыўныя студэнты знойдуць аднадумцаў, каб разам вырашыць агульныя праблемы. Галоўнае — ўдзельнічаць у развіцці навіновага канала, асноўны лозунг якога: «Забаронена забараняць!»
«Калі ты прымаеш удзел у студэнцкай арганізацыі або ініцыятыве, не важна вялікай ці маленькай, і хочаш расказаць пра мерапрыемствы, якія вы робіце — пішы на пошту рэдакцыі „17/11“ і пра вашую дзейнасць даведаюцца зацікаўленыя ў гэтым студэнты», кажуць арганізатары.
Для гэтага ў раздзеле «Грамадзянская журналістыка. Дашлі сваю навіну» ёсць адмысловая форма адпраўкі.