Міністэрствы і ведамствы РФ вывучаюць магчымасць павышэння экспартных пошлін на растваральнікі да ўзроўню экспартных пошлін на бензін у рамках Мытнага cаюза.

Расійскі бок лічыць, што Беларусь, у апошні час павялічыўшы закупы расійскай нафты, стала экспартаваць на еўрапейскія рынкі бензін пад выглядам растваральнікаў.

Экспартная пошліна на растваральнікі ў рамках Мытнага саюза роўная нулю, тады як на бензін складае 90% ад экспартнай пошліны на нафту.
Такая схема прыводзіць да істотных страт расейскага бюджэту.

Расійскі бок таксама прапануе Беларусі правесці следства і высветліць, якія кампаніі займаліся экспартам бензіну пад выглядам растваральнікаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?