У першай сустрэчы хлопцы Георгія Кандрацьева сустракалася з далёкай Новай Зеландыяй.

Матч у нашых атрымаўся. Хоць лік і не самы ўнушальны. Адзіны гол напрыканцы першага тайма забіў Дзмітрый Бага. А перадачу яму аддаў Рэнан Брэсан.
Цяпер зразумела, чаму так спрачаліся за гэтых футбалістаў Кандрацьеў і Капскі. Яны важныя, як для БАТЭ, так і для зборнай.

У другім тайме на першы план выйшаў брамнік Новай Зеландыі О'Кіф. Яму прыйшлося шмат разоў выратоўваць сваю каманду. Аднойчы пасля ўдару Карніленкі выратавала перакладзіна. Аднак хапіла і аднаго голу.

Таксама сёння ў нашай групе Бразілія перамагла Егіпет — 3:2. 29 ліпеня нашы гуляюць з Бразіліяй.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?