Кася Галіцкая, фота Барыса Гарэцкага
Грамадскую актывістку Касю Галіцкую, нагадаем, затрымалі 17 ліпеня.
Кася ў гэты дзень прыехала ў суд Кастрычніцкага раёна Мінска для назірання за працэсамі над затрыманымі актывістамі Уладзімірам Яроменкам і Раманам Васільевым.
Прыкладна праз гадзіну яна адтуль знікла. Яе тэлефон не адказваў, дзе яна знаходзілася, вядома не было.
Пазней высветлілася, што Галіцкая была дастаўлена ў УУС Маскоўскага раёна Мінска, дзе ў яе дачыненні да склалі адміністрацыйны пратакол за дробнае хуліганства.
На наступны дзень яна была арыштаваная на 10 сутак.Тэрмін адбывала на Акрэсціна.