Самы высокі конкурс у БДУ сёлета быў на спецыяльнасці «Дызайн», паведамілі ў прэс-службе БДУ.

Так, па кірунку «Камунікатыўны дызайн» конкурс склаў 13,2 чалавека на месца, па кірунку «Дызайн прадметна-прасторавага асяроддзя» — 6,3.

Таксама запатрабаваныя эканамічныя спецыяльнасці Дзяржаўнага інстытута кіравання і сацыяльных тэхналогій («Менеджмент» і «Маркетынг») і Інстытута бізнесу і менеджменту тэхналогій («Бізнес-адміністраванне», «Лагістыка», «Кіраванне інфармацыйнымі рэсурсамі»).

Конкурс на іх склаў адпаведна 4,7 і 4,6 чалавека на месца.
На скарочаную форму па спецыяльнасцях «Філасофія» і «Правазнаўства» конкурс склаў 3,9 чалавека на месца. Таксама высокія конкурсы адзначаныя на спецыяльнасцях «Сацыяльны менеджмент» — 3,5 чалавека на месца; «Лінгвакраіназнаўства», «Сусветная эканоміка», «Менеджмент у сферы міжнароднага турызму», «Сацыялогія» — па 3,4; «Сацыяльныя камунікацыі» — 3,2.
На спецыяльнасці «Міжнароднае права» і «Міжнародныя адносіны» конкурс склаў 2,9 чалавека на месца, «Геаінфармацыйныя сістэмы ваеннага прызначэння» і «Сацыяльная праца» — 2,8.
Па спецыяльнасці «Культуралогія» конкурс склаў 2,7 чалавека на месца; «Сучасныя замежныя мовы» — 2,6; «Мытная справа», «Псіхалогія» — 2,5. Конкурс на спецыяльнасці «Раманна-германская філалогія», «Усходняя філалогія», спецыяльнасці эканамічнага факультэта склалі 2,3 чалавека на месца; «Журналістыка аўдыёвізуальная», «Літаратурная праца», «Паліталогія» — 2,2; «Правазнаўства» (у ваеннай сферы) — 2 чалавекі на месца.

Усяго на дзённую бюджэтную форму навучання план прыёму складае 2 тыс. 134 чалавекі, дакументы падаў 3 тыс. 381 абітурыент. У тым ліку — 121 пераможца міжнародных і рэспубліканскіх алімпіяд і конкурсаў; 490 абітурыентаў скончылі сярэднюю школу з медалямі або сярэднія спецыяльныя навучальныя ўстановы з выдатнымі дыпломамі. З ліку абітурыентаў БДУ 44,4% — выпускнікі ліцэяў і гімназій, 10% — выпускнікі сельскіх школ. Шэсць абітурыентаў накіраваныя беларускай дыяспарай за мяжой. 32,1% удзельнікаў конкурсу маюць сумарны бал вышэйшы за 300.

Для атрымання другой вышэйшай адукацыі падалі дакументы 339 абітурыентаў.

Пасяджэнні прыёмнай камісіі па залічэнні на дзённую бюджэтную форму адбудуцца 27, 28, 30 ліпеня і 1 жніўня. Усе пасяджэнні прыёмнай камісіі па залічэнні будуць транслявацца ў анлайн-рэжыме на сайце БДУ www.bsu.by з 15.00.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?