Узровень сярэдняй заработнай платы $350–400 у эквіваленце — амаль у кожным другім раёне Беларусі. Пра гэта паведаміў першы намеснік працы і сацыяльнай абароны Пётр Грушнік сёння на пасяджэнні калегіі ведамства.

У чэрвені заробак перавысіў узровень $500 у работнікаў, занятых дзейнасцю, звязанай з вылічальнай тэхнікай ($1198,2), у хімічнай вытворчасці ($755,4), фінансавым пасрэдніцтвам ($688,2), на чыгуначным транспарце ($648,5), у горназдабыўной прамысловасці ($626,3), у металургічнай вытворчасці ($ 593,6), аптовым гандлі ($ 528,5).

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?