У межах ініцыятывы Інстытута імя Гёте «Культура і развіццё: менеджары ў сферы культуры» і праекта «Маладыя беларускія фатографы» Андрэя Лянкевіча, абвяшчаецца конкурс для маладых фатографаў, працы дзесяці з якіх увойдуць у фота-кнігу, прысвечаную сучаснай беларускай фатаграфіі. Кніга пабачыць свет на пачатку 2013 года ў нямецкім выдаўніцтве Kehrer, будзе распаўсюджвацца ў крамах усяго свету і будзе прэзентавана на найбуйнейшым кніжным кірмашы ў Франкфурце ў верасні 2013 г. Фота-праекты для кнігі адбярэ Маціас Хардэр (Matthias Harder) , куратар і кіраўнік музея Хельмута Ньютана ў Берліне. Таксама Маціас Хардэр правядзе адкрытую лекцыю ў Мінску ў верасні 2012г.

Патрабаванні да ўдзельнікаў:

- узрост да 35-ці гадоў уключна

- беларускае грамадзянства

- фота-праект выкананы асабіста аўтарам

- калектыўныя заяўкі не разглядаюцца

Заяўка павінна ўключаць наступныя элементы:

1. Скончаны фота-праект (не больш за 3-ы праекты ад аднаго ўдзельніка), да 20 фотаздымкаў у праекце, памер фотаздымка: 1000 pix па большым баку. Кожны праект мусіць быць у асобным файле-архіве ( ZIP альбо RAR) ці тэчцы, якая будзе мець імя па назве праекта, лацінскімі літарамі. Напрыклад: "Belaruskae_vojska";

2. Канцэпцыя праекта ў тэкставым файле (не больш за 1000 сімвалаў) на беларускай мове;

3. Біяграфія ўдзельніка;

4. Партрэт удзельніка з пазнакай аўтарства фатаграфіі;

Усе матэрыялы мусяць быць дасланы ў адным файле-архіве ( ZIP альбо RAR), які будзе мець імя удзельніка лацінскімі літарамі. Напрыклад: "Jakub_Kolas.zip".

Заяўкі дасылайце, калі ласка, на email [email protected] не пазней за 20.08.12.

Усе пытанні па праекце , калі ласка, накіроўваеце Андрэю Лянкевічу на [email protected].

Старонка конкурсу на facebook.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0