Сёння некалькі жанчын прайшлі з паветранымі шарыкамі і ў вопратцы колераў нацыянальнага сцягу па праспекце Незалежнасці, — паведаміла Ганна Шапуцька. — На плошчы Незалежнасьці мы чакалі астатніх людзей для супольнай малітвы. Да нас падышлі пяцёра амапаўцаў і запатрабавалі паказаць дакументы».

На думку Шапуцькі, іх увагу прыцягнуў колер адзення жанчын. Да касцёла пад’ехаў аўтобус на чале з начальнікам мінскай міліцыі Аляксандрам Барсуковым. Дваіх удзельніц малітвы Галіну Царук і Веру Ціцянкову затрымалі. Цяпер яны знаходзяцца ў Маскоўскім РУУС.

***

22:31

Галіну Царук і Веру Ціцянкову вызвалілі, паведаміла ў фэйсбуку грамадская актывістка Ганна Шапуцька.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?