“Галоўны вынік нашае кампаніі: людзі паверылі, што будучыню можна зьмяніць, — заявіў А.Мілінкевіч на прэс-канфэрэнцыі для беларускіх і замежных журналістаў у сераду. — Я перад выбарамі думаў, што ўлада ў лепшай кандыцыі. Але насамрэч яна ў агоніі. Тыя лічбы, што абвесьціць Ярмошына, дык мы іх ведалі і год, і два таму. Ну ня любіць Лукашэнка меней за 75 адсоткаў! Мы перамагаем, бо ў выніку кампаніі Беларусь стала іншай. Вызваленьне ад апатыі ўжо адбылося, вызваленьне ад страху адбудзецца 19 сакавіка. Перамога можа быць і 19, і 20 сакавіка, і празь месяц... 19 сакавіка мы будзем з задавальненьнем ўстаўляць кветкі ў шчыліны міліцэйскіх шчытоў”.
Аляксандар Мілінкевіч: “Я думаў, улада ў лепшай кандыцыі”
“Галоўны вынік нашае кампаніі: людзі паверылі, што будучыню можна зьмяніць, — заявіў А.Мілінкевіч на прэс-канфэрэнцыі для беларускіх і замежных журналістаў у сераду. — Я перад выбарамі думаў, што ўлада ў лепшай кандыцыі. Але насамрэч яна ў агоніі.