Паводле паведамленняў з Сірыі, урадавыя войскі ўзмацняюць абстрэлы раёнаў горада Алепа, дзе знаходзяцца паўстанцы.

Войскі пры падтрымцы самалётаў, танкаў і верталётаў пачалі наступ на гэтыя раёны.

Пакуль немагчыма сказаць дакладна ці пачатак гэта масіраванага наступу ўрадавых сіл на найбуйнейшы горад краіны, але міжнародная супольнасць выказала заклапочанасць ахвярамі сярод мірнага насельніцтва.

Па прыблізных дадзеных ААН, за час канфлікту ў Сірыі з сакавіка 2011 года там загінулі каля 16 тыс. чалавек.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?