Велагоншчык з Казахстана Аляксандр Вінакураў выйграў залаты медаль у групавой велагонцы на шашы на 250 км.
Гэта другое золата, разыгранае з пачатку Алімпіяды ў Лондане.

38-гадовы спартовец фінішаваў першым, апярэдзіўшы калумбійца Рыгаберта Урана. Бронзавы медаль дастаўся нарвежцу Аляксандру Крыстофу. Беларус Яўген Гутаровіч фінішаваў 52-м.

У дзюдо (да 60 кг) золата выйграў расіянін Арсен Галсцян.

Нагадаем, што першае золата Алімпіяды выйграла кітаянка І Сылін (пнеўматычная вінтоўка).

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0