У нядзелю ў Румыніі праходзіць рэферэндум аб імпічменце прэзідэнту Траяну Бэсеску. Раней парламент адхіліў Бэсеску ад выканання сваіх абавязкаў.

Хуткасць, з якой было прынята гэта рашэнне, выклікала непакой ў ЗША і краінах ЕС.

Імпічмент быў ініцыяваны левацэнтрысцкай кааліцыяй. Яна абвінаваціла Бэсеску, які прадстаўляе правацэнтрысцкія сілы, у перавышэнні паўнамоцтваў.

На думку левацэнтрыстаў, Бэсеску ўмешваўся ў дзейнасць розных устаноў, а таксама перавысіў паўнамоцтвы, актыўна праводзячы палітыку жорсткай эканоміі.

Сам Бэсеску сцвярджае, што стаў ахвярай дзяржаўнага перавароту.
Першапачаткова ён заклікаў галасаваць супраць імпічменту, але затым яго партыя стала агітаваць за байкот рэферэндуму.

Вынік рэфэрэндуму залежыць ад таго, колькі чалавек прыйдзе галасаваць. Каб вынікі былі прызнаны сапраўдным, яўка павінна скласці больш за 50%.

Іншымі словамі, прагаласаваць павінны каля 9 млн чалавек.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?