Вядомы расійскі гумарыст Міхаіл Задорнаў у сваім Twitter’ы паспачуваў Фабіа Капэла, якому ўпершыню ў жыцці прыйдзецца трэніраваць расейцаў [знакаміты італьянскі спецыяліст прызначаны галоўны трэнерам зборнай Расіі па футболе].

«Фабіа Капэла прызнаўся, што першы раз у жыцці будзе трэніраваць расейцаў і гэта вельмі складана. Да гэтага часу ён усё жыццё трэніраваў футбалістаў.

Толькі ў Расіі трэнеру зборнай па футболе могуць плаціць велізарныя грошы, каб проста ўсёй краінай глядзець, як ён мучыцца»,
— прыводзіць словы Задорнава «Советский спорт» са спасылкай на мікраблог гумарыста.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?