Дрыгва
- Зімовым вечарам ці летнім днём
Мае сябры зьнікаюць у пошуках драгсу.
Яны прападаюць адзін за другім,
За кайф яны плоцяць жыцьцёвую таксу.
Нам напляваць на жахі і боль,
Нам напляваць на бацькоўскія сьлёзы,
Мы выходзім у ноч нетрывалай паходкай,
Мы выходзім у ноч у пошуках дозы.
І дарэмна нас вучаць: «Наркотыкі — сьмерць»,
Мы самі сябе ўяўляем у труне.
Ты ніколі ня выйдзеш на роўную сьцежку,
Калі апынуўся па горла ў дрыгве.
Вы спытаеце нас: «Навошта так жыць?!»
Адказ будзе просты, як двойчы два, —
Ты ня зможаш выйсьці з жыцьця сухім,
Калі твая Радзіма — дрыгва!