Згодна з прагнозам Рэспубліканскага гідраметэацэнтры, найбліжэйшымі суткамі, 31 ліпеня, у Беларусі прагназуецца пераменная воблачнасць.

У цэнтральных і ўсходніх раёнах кароткачасовыя дажджы, навальніцы, месцамі моцныя ліўні, днём у асобных раёнах град.
Вецер паўднёва-ўсходні з пераходам на паўночна-заходні 4—9 м/с, пры навальніцах месцамі шквалістае ўзмацненне ветру парывамі 15—20 м/с, у асобных раёнах да 24 м/с. Тэмпература паветра ноччу +13—20°С, днём +22—28°С, па паўднёвым усходзе +29—32°С.

У Мінску чакаецца пераменная воблачнасць. Ноччу кароткачасовыя дажджы, навальніца, месцамі па горадзе моцныя ліўні. Вецер паўночна-заходні 4—9 м/с, пры навальніцы шквалістае ўзмацненне ветру парывамі да 15—20 м/с. Тэмпература паветра ноччу +16—18°С, днём +24—26°С.

1 жніўня па краіне прагназуецца пераменная воблачнасць. У паўднёва-ўсходніх раёнах кароткачасовыя дажджы, месцамі моцныя дажджы, навальніцы, днём магчымы град. Вецер няўстойлівы 3—8 м/с, пры навальніцах парывы да 14 м/с. Тэмпература паветра ноччу +11—17°С, днём +22—28°С, па паўднёвым усходзе ноччу +18—20°С, днём +29—32°С.

2 жніўня ў Беларусі чакаецца пераменная воблачнасць. Пераважна без ападкаў. Вецер няўстойлівы 3—8 м/с. Тэмпература паветра ноччу +12—19°С, днём +24—30°С, па поўдні да +32°С.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?