Пасля кароткачасовага аслаблення да пятніцы гарачыня вернецца ў Беларусь. Пра гэта паведаміў начальнік службы гідраметэаралагічных прагнозаў Рэспубліканскага гідраметэацэнтра Дзмітрый Рабаў у ходзе відэабрыфінгу 30 ліпеня на інфармацыйна-аналітычным партале Саюзнай дзяржавы.

Паводле яго слоў, у першай палове тыдня чакаецца кароткачасовае аслабленне гарачыні.

З пятніцы ў Беларусь зноў пачне паступаць паветра з паўднёвых шырот, усталюецца зноў гарачае надвор’е. У пятніцу, суботу, нядзелю тэмпература паветра ноччу 15–22°С, днём 27–34°С. Пры гэтым месцамі чакаюцца кароткачасовыя дажджы і навальніцы. Згодна з папярэднім прагнозам, такое надвор’е захаваецца да сярэдзіны наступнага тыдня.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?