Паводле папярэдняй версіі, у турыстычны аўтобус у Мінску трапіў камень. Тым самым у міліцыі не пацвярджаюць версіі пра тое, што турысты былі нібыта абстраляныя з пнеўматычнай зброі, паведаміў прэс-сакратар ГУУС Мінгарвыканкама Аляксандр Ластоўскі.

«Зараз эксперты праводзяць праверку, але пакуль усё паказвае на тое, што ў шкло аўтобуса трапіў невялікі камень з-пад колаў аўтамабіля, што праязджаў міма. Пра гэта сведчыць характар ​​атрыманых аўтобусам пашкоджанняў, а таксама шэраг спадарожных абставінаў», — распавёў Аляксандр Ластоўскі.

«Канчатковую выснову можна будзе зрабіць, калі будуць гатовыя вынікі экспертызаў, праверка можа доўжыцца да 10 дзён», — падкрэсліў прэс-сакратар.

Як паведамлялася, 27 ліпеня ў 18.30 турыстычны аўтобус з беларускімі турыстамі вяртаўся ў Мінск з Крыма. Ужо ў сталіцы на Партызанскім праспекце ў адно з бакавых шклоў нешта трапіла, з-за чаго ўтварылася невялікая скразная адтуліна. У інцыдэнце ніхто не пацярпеў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?