Патэнцыйны кандыдат у дэпутаты палаты прадстаўнікоў пятага склікання, лідар руху «За свабоду» Аляксандр Мілінкевіч сабраў 1000 подпісаў выбарцаў, якія жывуць на тэрыторыі 109-й Уруцкай выбарчай акругі.

Гэта той мінімум, які дастатковы для рэгістрацыі кандыдатаў у дэпутаты.

«У мінулы панядзелак нам былі ўручаныя пасведчанні аб рэгістрацыі ініцыятыўнай групы. І мы ў той жа дзень пачалі збіраць подпісы. За гэты час мы сабралі тысячу подпісаў, выставілі чатыры пікеты. Зараз мы працягваем збіраць подпісы абыходам ад дзвярэй да дзвярэй, а таксама працягваем выстаўляць пікеты», — сказаў кіраўнік ініцыятыўнай групы Аляксандра Мілінкевіча Юрась Меляшкевіч.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?