Леанід Аўтухоў — старшыня Гарадоцкай суполкі Партыі БНФ — прэтэндэнт у кандыдаты ў дэпутаты палаты прадстаўнікоў па Віцебскай сельскай акрузе 27 ліпеня правёў збор подпісаў на цэнтральнай плошчы Гарадка пад бел-чырвона-белым сцягам. Збор подпісаў быў прысвечаны Дню прыняцця Дэкларацыі аб суверэнітэце

Крэатыўным было запрашэнне на пікет мясцовага музыкі, які найграваў папулярныя мелодыі: ад вясёлых качанят да «Развітанне з Радзімай» Агінскага, а выбарцы ставілі подпісы за вылучэнне Лявона Аўтухова кандыдатам у дэпутаты.

Збор подпісаў праходзіў у вялікую спёку, якія прыйшла 27 ліпеня ў Гарадок. Выбаршчыкаў з пашпартамі ў гэтую спёку было няшмат, але за час пікетавання было сабрана больш дваццаці подпісаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?