У нядзельнай праграме «У цэнтры увагі» на Беларусь-1 29 ліпеня паказалі сюжэт, паводле якога нейкі 23-гадовы студэнт Варшаўскага універсітэта быў затрыманы ў Мінску з амфетамінам. Імя і прозьвішча затрымага не называецца, аднак частка сюжэту адведзена палітычнаму складніку ў злачынстве, у стылі ксенафобскай прапаганды: «Відаць, еўрапейскія пакравіцелі ўцягваюць спачатку ў палітычную гульню, а затым і ў злачынную дзейнасць».

БТ адзначае, што маладога чалавека раней не раз асуджалі за «ўдзел у несанкцыянаваных масавых мерапрыемствах». Акрамя таго, адзначаецца яго сувязь з Маладым Фронтам і салігорскімі наркадылерамі. Напрыканцы журналісты адзначаюць, што затрыманым пагражае да 13 гадоў турмы.

«Падазрэнні могуць быць праўдай, — сказаў НН адзін з салігорскіх актывістаў з таго самага пакалення, што і затрыманы. — Гэты чалавек браў удзел у акцыях, яго затрымлівалі. Але пасля ён з’ехаў у Польшчу па праграме Каліноўскага і з таго моманту дачынення да МФ не меў». «Шкада, што так занесла чалавека», — дадаў другі салігорац.

У рэпартажы называецца прозвішча Нагорны і гаворыцца аб яшчэ адным затрыманым. У той жа час салігорцы чулі толькі пра аднаго затрыманага. Магчыма, у рэпартажы Беларусь-1 факты змяшаны з фантазіямі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?