Прагназавалася, што сёння беларусы заваююць на Алімпіядзе першы медаль.
Спадзяваліся, што гэта зробіць цяжкаатлетка Настасся Новікава — бронзавая прызёрка Пекіна-2008. У яе былі шанцы калі не на золата, то прынамсі на п’едэстал.

Настасся паказала сёння вынік 230 кг (103 кг у рыўку, 127 кг у штуршку). Але ў штуршку суддзі не залічылі трэцюю спробу, дзе Новікава падымала вагу 133 кг, што выводзіла яе на п’едэстал.

Золата ў кітаянкі Ксеін Лю — 246 (алімпійскі рэкорд): 108+138, срэбра ў Пімсіры Сірыкаеў (Тайланд) — 236 (100+136), бронза — у Юліі Каліны (Украіна) — 235 (106+129).

«У рыўку ў мяне звычайна мала што атрымліваецца. Хоць на трэніроўках усё нармальна выходзіць. А тут не атрымалася. Што тычыцца штуршка…

Паступова прыходжу ў сябе пасля таго, што здарылася. Вы самі ўсё бачылі. Апошні падыход быў самым лепшым. Не ведаю, што там не спадабалася. Будзем падаваць апеляцыю.
Што я магу сказаць? Адабралі медаль…», — цытуе Насту Прессбол.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0