Аб гэтым былы кандыдат на пасаду прэзідэнта Беларусі напісаў у сябе ў Фэйсбуку.

«Карацей, мяне выключылі з цэнтральнай базы. У якіх краінах у базах я застаўся, не гаворыцца», — напісаў палітык-палітэмігрант.

Нагадаем, што летась Міхалевіч здолеў збегчы з Беларусі пасля вызвалення з СІЗА КДБ. У снежні 2011 года Алеся Міхалевіча затрымалі ў польскім аэрапорце, бо яго імя знаходзілася ў спісе вышуку Інтэрпола з падачы Беларусі. Тады для вырашэння сітуацыі прыйшлося ўмяшацца польскаму міністэрству замежных спраў. Пазней палітык накіраваў ліст у Інтэрпол з просьбай растлумачыць сітуацыю з яго затрыманнем

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?