Да акцыі, арганізаванай 30 ліпеня міжнароднай грамадзянскай кампаніяй Free Belarus Now, далучыліся прадстаўнікі Брытанскага ПЭН-клуба і змагары супраць будаўніцтва атамных электрастанцый. Праваабаронцы прыйшлі да пасольства Беларусі ў Лондане з плюшавымі мядзведзямі, якія ўжо сталі сімвалам дзёрзкай акцыі шведскіх праваабаронцаў, што змаглі праляцець над тэрыторыяй Беларусі і раскідаць над Мінскам мяккія цацкі — у падтрымку свабоды слова ў Беларусі.

Падчас акцыі з будынка пасольства таропка выбег пасол Беларусі Аляксандр Міхневіч, але не для таго, каб пагутарыць з дэманстрантамі. Ён хутка ўскочыў у машыну і імгненна з’ехаў.

Да мітынгоўцаў традыцыйна прыбыў прадстаўнік лонданскай паліцыі, якога пацешыла рэакцыя беларускага пасла на цацкі. Ён пажадаў усім прысутным поспеху.

Гэтым разам дэманстранты не складалі петыцыі, апусціўшы ўсе лозунгі і патрабаванні ў паштовую скрыню пасольства.

Нагадаем, што ўжо другі тыдзень каля будынка пасольства Беларусі ў Лондане з’яўляюцца плюшавыя медзведзяняты як сімвал акцыі шведскіх праваабаронцаў у падтрымку свабоды слова ў Беларусі і як знак падтрымкі людзей, арыштаваных па гэтай справе. Кожны дзень мядзведзікаў робіцца на аднаго больш.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?