У Беларусі ў першых датах жніўня чакаецца гарачае надвор'е, паведамілі ў Рэспубліканскім гідраметэацэнтры.

У сераду, 1 жніўня, умовы надвор'я ў Беларусі ў асноўным будзе фарміраваць вобласць павышанага атмасфернага ціску, на ўсходзе выявіцца ўплыў маларухомага франтальнага раздзелу. Таму пераважна па ўсходняй палавіне краіны чакаюцца кароткачасовыя дажджы, навальніцы, месцамі моцныя ліўні і шквалістае ўзмацненне ветру. Ноччу і раніцай па захадзе ў асобных раёнах туман. Тэмпература паветра ўначы будзе ад плюс 11 па паўночным захадзе да плюс 19 па паўднёвым усходзе краіны,

удзень -- 22--28 градусаў. Па поўдні Брэсцкай і Гомельскай абласцей паветра прагрэецца да 30-31 градуса.

У чацвер у полі павышанага атмасфернага ціску істотных ападкаў не прагназуецца. Вецер няўстойлівы слабы. Тэмпература паветра ўначы будзе плюс 11-18 градусаў, удзень - 24-30, па поўдні краіны да 32 градусаў цяпла.

У пятніцу ў Беларусь пачнуць паступаць няўстойлівыя вельмі цёплыя паветраныя масы трапічнага паходжання. Зноў установіцца гарачае надвор'е:
уначы тэрмометры пакажуць 13-20 градусаў, удзень паветра прагрэецца да 27-34. Ноччу прагназуецца пераважна без ападкаў, а днём месцамі пройдуць кароткія навальнічныя дажджы. Вецер усходняй чвэрці ўмераны, пры навальніцах парывісты.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?