Літоўскія памежнікі не пусцілі на тэрыторыю Літвы аўтамабіль з савецкай сімволікай, якім кіраваў грамадзянін Беларусі.
У ноч з панядзелка на аўторак у Лаварышках памежнікі ва ўстаноўленым парадку мелі намер праверыць Porsche 996 з беларускімі рэгістрацыйнымі нумарамі.

Памежнікі пабачылі, што на машыне намаляваная савецкая сімволіка — на ярка-чырвоным капоце быў жоўты серп, молат і зорка. Дакументы 26-гадовага гаспадара машыны былі ў парадку.

У Літве забаронена публічна дэманстраваць савецкую і нацысцкую сімволіку, таму памежнікі паведамілі беларусу, што яго машына не можа трапіць на тэрыторыю краіны.

Грамадзяніну Беларусі прапанавалі працягнуць падарожжа пешшу або на аўтобусе. Мужчына адмовіўся, таму яму выдалі адмову ва ўездзе на тэрыторыю Літвы.

Праз некалькі хвілін мужчына вярнуўся на тэрыторыю Беларусі.

За дэманстрацыю або распаўсюд савецкай або нацысцкай сімволікі належыць штраф у памеры 500–1000 літаў (1,5 млн — 3 млн рублёў).

Беларусу штраф не далі, а проста не пусцілі на тэрыторыю Літвы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?