Новапрызначаны міністр транспарту і камунікацый Анатоль Сівак.

Новапрызначаны міністр транспарту і камунікацый Анатоль Сівак.

Начальнік БЧ Анатоль Сівак і кіраўнік Stadler Rail Group Петэт Шпулер на прэзентацыі швейцарскай электрычкі ў Мінску, сакавік 2011.

Начальнік БЧ Анатоль Сівак і кіраўнік Stadler Rail Group Петэт Шпулер на прэзентацыі швейцарскай электрычкі ў Мінску, сакавік 2011.

Гарадскія лініі звязваюць сталіцу з Заслаўем і Рудзенскам.

Гарадскія лініі звязваюць сталіцу з Заслаўем і Рудзенскам.

31 ліпеня Аляксандр Лукашэнка прыняў шэраг кадравых рашэнняў. І калі некаторым чыноўнікам давялося са сваімі пасадамі развітацца, то начальнік Беларускай чыгункі Анатоль Сівак наадварот пайшоў на павышэнне. Ён атрымаў пасаду міністра транспарту і камунікацый.

Што магло паслужыць прычынай кар’ернага росту Сівака? Адным з самых заўважных поспехаў Беларускай чыгункі пад ягоным кіраўніцтвам можна назваць развіццё праектаў гарадскіх і рэгіянальных ліній, рэалізаваных сумесна з швейцарскай кампаніі Stadler Bussnang AG.

На сёння гарадскія лініі звязваюць сталіцу з Заслаўем і Рудзенскам, рэгіянальныя — з Оршай і Баранавічамі, а Баранавічы з Брэстам. У планах таксама арганізацыя рэгіянальных ліній паміж Мінскам і Бабруйскам.

Варта адзначыць, што адной пастаўкай цягнікоў у Беларусь справа не скончылася. Напрыканцы ліпеня стала вядома пра інвестыцыйны праект па стварэнню сумеснай вытворчасці чыгуначнага і гарадскога пасажырскага электрычнага транспарту. Інвестар — швейцарская кампанія Stadler Rail AG.

Такім чынам, можна дапусціць, што калі не асноўнай, то прынамсі адной з прычын павышэння Сівака сталі поспехі Беларускай чыгункі на «швейцарскім накірунку».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?