У сеціве зьявіўся сайт у абарону касьцёла сьвятога Язэпа і кляштара бэрнардынаў у Менску. Праект мае сваёй мэтай прыцягнуць увагу грамадзкасьці да сытуацыі і аб’яднаць усіх людзей, якія хочуць і могуць дапамагчы ў вырашэньні гэтай праблемы.

Стваральнікі сайту патрабуюць перадаць будынак касьцёла сьвятога Язэпа і комплекс будынкаў былога кляштара бэрнардынаў каталіцкаму касьцёлу і заклікаюць вернікаў усіх канфэсій дапамагчы ў вяртаньні сьвятыні і аказаць малітоўную ды іншую падтрымку.

Аўтары зьвяртаюцца да дзеячоў навукі, культуры, мастацтва, інтэлігенцыі ды проста неабыякавых людзей з просьбай адгукнуцца і зрабіць усё магчымае, каб захаваць касьцёл і помнік архітэктуры.

Толькі разам мы здолеем захаваць сьвятыню дзеля будучыні!, — робяць выснову стваральнікі сайту.

Сайт аформлены ў шасьці мовах, мае падрабязную інфармацыю пра гісторыю сьвятыні, яе сучаснасьць і магчымую незайздросную будучыню, фотагалерэю. Адсочваюцца публікацыі ў прэсе, прысьвечаныя помніку архітэктуры.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0