Джэніфер Лопес дасць канцэрт у «Мінск-арэне». Спявачка, якая амаль цалкам паглынула радыёэфіры «нулявых» гадоў, едзе да нас у межах тура Dance Again.

Джэніфер Лопес уваходзіць у дзясятку самых багатых жанчынаў свету, якія працуюць у шоу-бізнэсе.
Нарадзілася будучая зорка ў небагатым раёне Нью-Ёрка, у сям’і эмігрантаў з Пуэрта-Рыка. Дзяцінства яе прайшло на Black Rock Avenue — вуліцы з нядобрай славай. Вучылася Лопес у каталіцкай школе для дзяўчат. Пасля працавала ў юрыдычнай канторы, па вечарах танцуючы ў шоу.

У васямнаццаць гадоў яна трапіла ў Лас-Анджэлас на танцавальнае тэлешоу «In living color». Адначасова яна здымалася ў тэлесерыялах.

Зорнай для Лопес стала галоўная роля ў фільме «Селена». Джэніфер атрымала прэмію «Залаты Глобус» як найлепшая акторка і 1 мільён даляраў.

У 1997 годзе яна знялася ў фільме «Анаконда», які принёс ёй вялізную папулярнасць.

Хоць не ўсё ў кінакар’еры было так бясхмарна: напрыклад, за стужку «Джыллі» Лопес атрымала «Залатую маліну» ў намінацыі «найгоршая акторка года».

У сям’і Лопес (дый на ўсёй яе небяспечнай вуліцы) многа спявалі. Джэніфер паставіла захапленне на прафесійную аснову. ў запісала шэсць альбомаў (у тым ліку — на роднай іспанскай мове), якія траплялі ў сусветныя чарты. А

альбом рэміксаў J to tha L-O!: The Remixes — нават у Кнігу рэкордаў Гінэса па папулярнасці.

Сваю вядомасць, прыгажосць і талент Лопес, у адрозненне ад многіх поп-зорак, умее канвертаваць у цвёрдую валюту.

Яна выпусціла сваю лінію моднай вопраткі для маладых жанчын JLo by Jennifer Lopez, а таксама парфуму Glow by J.Lo,
якая пабіла рэкорды продажаў. Апроч таго, Джэй Ло трымае кубінскі рэстаран у Пасадэне (Каліфорнія).

І не была б яна бізнэс-вумэн, каб не застрахавала сваю самую мяккую частку цела на 300 мільёнаў даляраў.

Джэніфер Лопес — шчаслівая маці 4-гадовых двайнятак Макса і Эмі. Праўда, з іх бацькам, Маркам Энтані, спявачка летась развялася. Гэтак скончыўся трэці яе шлюб.
Раней яна была замужам за танцорам з уласнай падтанцоўкі, а на самым досвітку кар’еры — за афіцыянтам з Маямі.
Нейкі час Лопес сустракалася з акцёрам Бэнам Афлекам,
а цяпер яе бачаць разам з танцорам Касперам Смартам.

Яе тур Dance Again ахопіць усю Усходнюю Еўропу.

Канцэртныя выступы Джэй Ло — відовішча вельмі яскравае.
Вось так гэта было на цырымоніі American Music Awards.

Джэніфер Лопэс вядомая і тым, што

яе райдар (спіс патрабаванняў да арганізатараў канцэрта) — не для людзей з слабымі нервамі: там і шэрая мэбля, і белыя архідэі, і ежа раз на дзве гадзіны —
прынамсі, так кажуць.

«Нічога звышнатуральнага, з чым нельга было б справіцца», у райдары Лопес няма, -- кажа Максім Прыходскі, намеснік начальніка Аддзела дзяржаўных, спецыяльных і культурна-відовішчных мерапрыемстваў Палаца Рэспублікі. -- Райдар Джэніфер Лопес мы толькі-толькі атрымалі, зараз яго апрацоўваюць, пасля чаго мы накіруем яго менеджару спявачкі. Мы лічым вельмі важным для Беларусі прыезд сусветных суперзорак, а для стварэння камфортных умоваў няма ніякіх перашкод — тут гаворка ідзе і пра прэстыж нашай краіны».

Кошт квіткоў на мінскі канцэрт Джэй Ло — ад 400 000 да 1.5 мільёна рублёў.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?