У абодвух выпадках пацярпеў адзін і той жа чалавек — мужчына 1979 г.н. Ён і яго былая жонка вырашылі высветліць адносіны спачатку на тэрыторыі двара, а пазней і на праезнай частцы вул. Мазурава. У прэс-службе ДАІ Фрунзенскага раёна паведамілі падрабязнасці незвычайнага здарэння.

Як выявілася, прычынай аварый стаў той факт, што былыя муж і жонка не маглі вырашыць, з кім застанецца жыць дзіця. «Удзельнікамі канфлікту стала пара ў разводзе і кіроўца Ford Sierra, які пагадзіўся дапамагчы маці звезці дзіця, — расказалі інспектары. — Калі аўтамабіль, у якім знаходзіліся кіроўца і жанчына з малым, збіраўся ад’язджаць, былы муж выбег з пад’езда і стаў за машынай, тым самым заблакаваўшы выезд. Тым не менш, мужчына, які знаходзіўся за рулём, працягваў здаваць назад. Бамперам ён штурхнуў 33-гадовага мінчука, той упаў. У наступны момант бацька дзіцяці абабег Ford і кінуўся на капот, мяркуючы так спыніць машыну. Аднак кіроўца працягнуў рух, праз некалькі метраў мужчына зваліўся на асфальт, а Ford з’ехаў у невядомым кірунку».

Здарэнне было аформленае як ДТЗ. Пацярпелы (у яго дыягнаставаная чэрапна-мазгавая траўма лёгкай ступені і ўдары) запомніў нумар аўтамабіля і паведаміў яго супрацоўнікам Дзяржаўтаінспекцыі.

У ліпені мінулага года таксама ў Фрунзенскім раёне адбыўся падобны канфлікт. Тады кіроўца правёз каля паловы кіламетра жонку на капоце свайго Seat. Жанчына хацела спыніць мужа: той збіраўся звезці іх двухгадовае дзіця. Хтосьці з кіроўцаў, што праязджалі міма, вымусіў Seat спыніцца, перакрыўшы дарогу. Іншыя кіроўцы таксама дапамаглі заблакаваць аўтамабіль. Мужчына не адкрываў дзверы ні ДАІ, ні супрацоўнікам міліцыі, ні МНС, пакуль не прыехаў яго адвакат. Пасля таго як прыбыў праваабаронца, усе непасрэдныя ўдзельнікі канфлікту паехалі для разгляду ў аддзяленне міліцыі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?