Арганізатары «плюшавага дэсанту», прадстаўнікі шведскай
«Мы, прызнацца, не чакалі, што наша акцыя будзе мець такія сур’ёзныя наступствы.Ведаеце, мы зрабілі гэта таму, што любім людзей Беларусі. У вас шмат добрых, смелых журналістаў, і мы проста хацелі паказаць ім нашу падтрымку. Мы ні ў якім выпадку не ставілі за мэту падставіць кагосьці пад звальненне, вымовы. Сэнс нашай акцыі быў у тым, каб паказаць: беларускі народ падтрымліваюць у свеце», — сказаў Мазэці.
На яго думку, звольненыя начальнікі «вінаватыя не больш, чым сам Лукашэнка». «Але прэзідэнт Беларусі спрабуе знайсці кагосьці, на каго можна зваліць віну», — дадаў швед.
Мазэці яшчэ раз падкрэсліў, што ўсю неабходную інфармацыю пра беларускую сістэму СПА ўдзельнікі «плюшавага дэсанту» без цяжкасцяў знайшлі ў інтэрнэце. «Усё, што нам было патрэбна, мы адшукалі ў Сетцы. У беларускай СПА было зусім няцяжка разабрацца, паколькі гэта вельмі старая, не надта добрая сістэма. Нам было нескладана яе абысці», — заявіў супрацоўнік Studio Total.
Ён таксама паведаміў, што арганізатары акцыі спрабавалі выйсці на кантакт з беларускімі афіцыйнымі асобамі, каб інфармаваць іх пра свае дзеянні.«Але яны чамусьці не хочуць з намі размаўляць. Я не ведаю, чаму», — сказаў Томас Мазэці.