Заснаваная літоўцамі кампанія Ioli Supermarket Ltd., якая кіруе гандлёвай сеткай Ioli Gastronomia у Грузіі, купіла іншую гандлёвую сетку Populi і стала найбуйнейшай сеткай рознічнага гандлю таварамі першай неабходнасці ў гэтай краіне.

«Купіўшы сетку Populi, мы дасягнулі стратэгічнай мэты стаць найбуйнейшай рознічнай сеткай у краіне, у якой гандлёвыя сеткі займаюць параўнальна невялікую долю рынку. Да канца года мы плануем адкрыць яшчэ 23 крамы і скончыць год з 90 крамамі, у ліку якіх будуць і гандлёвыя пункты буйнейшага фармату. Ужо з жніўня мы плануем імпарт з Еўропы, таму чакаем прапановаў аб супрацоўніцтве і ад літоўскіх вытворцаў», — сказаў гендырэктар кампаніі Саўлюс Вайткявічус.

Кампанія зазначае, што ёй належыць сетка з 68 крам.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?