Аляксандр Лукашэнка запатрабаваў ад Генеральнай пракуратуры ўзмацніць работу па барацьбе з карупцыяй замест таго, каб захапляцца тэорыямі і заканадаўчымі адшуканнямі. Аб гэтым кіраўнік дзяржавы заявіў сёння на нарадзе па пытанню ўдасканалення дзейнасці органаў пракуратуры.

«Сама Генеральная пракуратура празмерна захаплялася тэорыямі і заканадаўчымі адшуканнямі, абмяжоўваючыся пры гэтым вузкаведамаснымі падыходамі, без уліку інтарэсаў і ўзаемадзеяння з іншымі структурамі», — сказаў ён.

Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што апошнія гады ў многім дзякуючы каардынуючай ролі Генеральнай пракуратуры ў краіне знізілася колькасць цяжкіх і асабліва цяжкіх злачынстваў. Ён таксама звярнуў увагу на асаблівы ўклад пракуратуры ў забеспячэнне законнасці, умацаванне грамадскай бяспекі і стабільнасці.

Аднак, як канстатаваў Лукашэнка, сістэма Генеральнай пракуратуры не можа заставацца статычнай.
«Мною пастаўлена задача перад усім сілавым блокам і блокам праваахоўным аб далейшым удасканаленні, можа нават па некаторых напрамках — рэфармаванні. Гэта датычыцца і Генеральнай пракуратуры», — сказаў ён. Яна павінна развівацца і ўдасканальвацца разам з грамадствам, каб мець магчымасць аператыўна і адэкватна рэагаваць на сучасныя выклікі. «На жаль, не заўсёды нам удаецца нармальна, своечасова і адэкватна рэагаваць на гэтыя сучасныя выклікі. Не праглядаецца цэласнага бачання пракурорамі сваёй ролі ў праваахоўным блоку, які рэфармуецца», — сказаў Аляксандр Лукашэнка. Ён мяркуе, што часта канкрэтная работа падмяняецца шматлікімі фармальнымі нарадамі, абмеркаваннямі і паператворчасцю. «Незразумела, навошта марнаваць на гэта час, калі рэальнай карысці такая дзейнасць не прыносіць? А патрэбны вынік», — падкрэсліў Лукашэнка.
На яго думку, многія прапановы Генпракуратуры нярэдка мелі дэкларатыўны і дыскусійны характар, былі недастаткова прадуманы, асабліва ў частцы фінансавых затрат, навуковай і кадравай забяспечанасці.
«А адцягненне супрацоўнікаў на выкананне неўласцівых задач прывяло да аслаблення нагляду ў прыярытэтных напрамках», — падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.

«Парушэнні правоў і інтарэсаў суб’ектаў гаспадарання адбываецца практычна ва ўсіх сферах эканомікі. Не выкаранены факты бюракратычнага самавольства, абмежавання канкурэнцыі і неабгрунтаванага прадастаўлення прэферэнцый. У цэлым стан законнасці ў эканамічнай сферы далёкі ад ідэалу. І тут ваша работа вельмі важная ў кантакце з урадам», — сказаў кіраўнік дзяржавы, звяртаючыся да пракурорскіх работнікаў.

Аляксандр Лукашэнка нагадаў, што пры назначэнні на пасаду генеральнага пракурора Аляксандра Канюка перад ім была пастаўлена задача павысіць эфектыўнасць дзейнасці органаў пракуратуры.
Ён звярнуў асаблівую ўвагу на ключавыя праблемы ў рабоце Генпракуратуры, якія маюць патрэбу ў вырашэнні. Лукашэнка запатрабаваў узмацніць работу па барацьбе з карупцыяй, арганізаваць эфектыўнае ўзаемадзеянне Генпракуратуры з іншымі ўпаўнаважанымі органамі і ўстараніць прычыны, якія перашкаджаюць плённай рабоце.
Аляксандр Лукашэнка таксама звярнуў асаблівую ўвагу на праблему падбору і расстаноўкі кадраў у Генпракуратуры.
«Насцярожвае той факт, што апошнія гады працэс абнаўлення асабовага складу набыў перманентны характар», — растлумачыў ён, даўшы даручэнне выбудаваць эфектыўную сістэму кадравага забеспячэння. Пры гэтым ён запатрабаваў, каб у якасці прычыны адтоку кадраў не называлася стварэнне Следчага камітэта: «Не трэба рабіць трагедыю з адтоку туды пракурорскіх кадраў. Наадварот, у гэтым ёсць пазітыў. У Следчы камітэт прыйшлі прафесіяналы, і якасць следства ад гэтага толькі палепшыцца, таму што следства — гэта вяршыня ўсёй сістэмы праваахоўнага блока». Аляксандр Лукашэнка лічыць, што ўвагу трэба звярнуць на папаўненне Генеральнай пракуратуры дастойнымі кадрамі.
Аляксандр Лукашэнка разлічвае атрымаць ад удзельнікаў нарады аб’ектыўную і ўзважаную ацэнку стану следчай работы і якасці расследавання крымінальных спраў.
Адным з важных пытанняў, якое, на думку Лукашэнкі, трэба абмеркаваць — ці забяспечваецца рэалізацыя галоўных мэт праведзенай у краіне рэформы следчай сістэмы, а менавіта забеспячэнне абароны правоў грамадзян і працэсуальнай незалежнасці следчых.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?