Курс даляра ЗША па выніках таргоў на Беларускай валютна-фондавай біржы 2 жніўня ўзрос на 50 рублёў і склаў 8.320 рублёў.

Паводле звестак БВФБ, аб’ём таргоў далярам склаў 76 млн. 296 тыс. даляраў (першапачатковы попыт — 77 млн. 793 тыс., прапанова — 67 млн. 539 тыс.).

Курс расійскага рубля ўзрос на 0,5 рубля і склаў 256,5 рубля. Аб’ём таргоў — 756 млн. 725 тыс. расійскіх рублёў (попыт — 809 млн. 538 тыс., прапанова — 752 млн. 25 тыс.).

Курс еўра ўзрос на 10 рублёў і склаў 10.200 рублёў. Аб’ём — 28 млн. 813 тыс. еўра (попыт — 28 млн. 927 тыс., прапанова — 26 млн. 746 тыс.).

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?