2 жніўня ў Беларусі і некаторых іншых краінах — рэспубліках былога Савецкага Саюза адзначаецца Дзень паветрана-дэсантных войскаў. Карэспандэнты БелаПАН вырашылі пацікавіцца ў мінскіх дэсантнікаў, як правільна адзначаць гэта свята.

«Перш за ўсё дэсантнік павінен прыйсці на востраў — да помніка хлопцам, якія загінулі, таму што паветрана-дэсантныя войскі заўсёды бралі ўдзел у баявых аперацыях. А потым — згодна са сваім планам. З дзіцем пагуляць — у якасці патрыятычнага выхавання. Наогул, свята дэсантнікаў — гэта супер!»

«Дастойна. Трэба змагацца са стэрэатыпамі, што ўсе дэсантнікі купаюцца ў фантанах, заўсёды п'яныя і ўсе іх баяцца. Народ павінен ганарыцца дэсантнікамі, таму што гэта — эліта і абарона дзяржавы». «Мірна, спакойна, каб усё было добра».

Глядзі яшчэ:

У Дзень дэсантніка не абышлося без крыві — фотa

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?