Мартынаў выступаў у стральбе з дробнакалібернай вінтоўкі з 50 метраў у становішчы лежачы.

У кваліфікацыі Мартынаў выбіў 600 пунктаў з 600 магчымых. Тым самым паўтарыўшы сусветны і алімпійскі рэкорд. Гэта сёмы раз у кар’еры, калі Мартынаў выбівае максімум.
Перад фіналам ад яго крышку адступаў Ліянэль Кокс з Бельгіі, а вось ад трэцяга месца адрыў быў даволі вялікі.

Сяргею Мартынаву 44 гады. Ён нарадзіўся ў Маскоўскай вобласці, але выступае за зборную Беларусі. Стралок быў бронзавым прызёрам Алімпіяд 2000 і 2004. Чэмпіён свету 2006 і 2010.

Для Мартынава гэта шостая Алімпіяда. Упершыню ён прымаў удзел яшчэ ў Сеуле-1988.

У фінальнай дзясятцы стрэлаў Мартынаў быў стабільны. Ніякіх шанцаў у яго супернікаў не было. Першы беларускі залаты медаль Алімпіяды!

У выніку Мартынаў набраў 705,5 пунктаў, што з’яўляецца сусветным рэкордам.

Срэбра ў бельгійца Кокса, бронза — у славенца Дэбевеца.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?