У Беларусі працягласць кожнага перапынення перадачы рэкламай, у тым ліку мастацкага фільма, павінна быць не больш як чатыры мінуты. Гэта прадугледжана прынятым сёння ніжняй палатай беларускага парламента ў другім чытанні законапраектам «Аб рэкламе».

Як адзначыла ў выступленні намеснік старшыні Пастаяннай камісіі па жыллёвай палітыцы, будаўніцтву, гандлю і прыватызацыі Ганна Бурава, у мэтах абароны правоў і законных інтарэсаў спажыўцоў рэкламы пры яе вытворчасці і размяшчэнні законапраектам устанаўліваецца шэраг патрабаванняў, абмежаванняў і забарон. У прыватнасці, рэклама не павінна перасягаць 20 працэнтаў аб’ёму вяшчання для радыё‑ і тэлепраграм на працягу сутак.

Пры гэтым у перыяд з 18.00 да 22.00 рэклама не павінна перасягаць 30 працэнтаў аб’ёму вяшчання на працягу кожнай гадзіны. Акрамя таго, законапраектам прадугледжваецца, што пры трансляцыі рэкламы ўзровень яе гуку, а таксама гуку паведамлення аб наступнай трансляцыі рэкламы не могуць перасягаць узровень гуку трансліраванай праграмы, якая перапыняецца рэкламай.

«Законапраект накіраваны на ўдасканаленне развіцця рэкламнага рынку як аднаго з важнейшых складальнікаў эканомікі Беларусі», — адзначыла Ганна Бурава.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?