Як паведамляецца на старонцы Фэйсбуку Музея гісторыі Магілёва, прыватная асоба з Магілёва, якая пажадала застацца невядомай, ахвяравала суму ў 66 500 расійскіх рублёў на пакупку кнігі К.Семяновіча «Вялікае мастацтва артылерыі». Гэтае выданне XVII стагоддзя музей спрабуе выкупіць у расійскага калекцыянера. Агульная сума сабраных грошай дасягае эквівалента ў 2 700 еўра. Да канца лета трэба сабраць 15 тысяч. Яшчэ 5 000 000 беларускіх рублёў, паведамляюць у Музеі, абяцала ахвяраваць фірма «Трайпл».

Грошы на набыццё кнігі можна пералічваць на адрас або на рахунак «Музея гісторыі Магілёва»:

УК «Музей гісторыі Магілёва»

212030 г. Магілёў, вул. Ленінская, 1, А, тэл. 22-99-46

УНП 790203960

Філіял 700 МАУ ААТ «АСБ Беларусбанк» МФА 153801536

р/р 3642014673147

г. Магілёў, вул. Першамайская, 71

Дырэктар Бацюкоў Аляксей Мікалаевіч

У пазначэнні плацяжа указваць «На развіццё музейнай справы і ахову гісторыка-культурнай спадчыны (для куплі кнігі К. Семяновіча «Вялікае мастацтва артылерыі»).

Сачыць за колькасцю пералічаных грошай можна тут.

Чытаць цалкам http://nn.by/?c=ar&i=76612

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?