«Высылка шведскага пасла рэжымам Лукашэнкі з’яўляецца грубым парушэннем нормаў адносін паміж дзяржавамі, — гаворыцца ў заяве Міністэрства замежных справаў Швецыі, размешчанай на сайце ведамства. — Абвінавачанні супраць амбасадара не маюць пад сабою грунту. Швецыя ніколі не хавала той факт, што яна падтрымлівае дэмакратыю і правы чалавека ў Беларусі, а амбасадар Эрыксан з усёй сур’ёзнасцю і адданасцю падтрымліваў дадзеную палітыку Швецыі.
Мы ўжо паінфарамавалі іншыя
Амбасадар Эрыксан працягне сваю працу з яшчэ больш пільным фокусам на прасоўванне дэмакратыі і правоў чалавека ў Беларусі.
Мы таксама разгледзім магчымасці ўзмацнення нашых намаганняў з іншымі краінамі ЕС.
Цягам дня мы паінфармуем беларускага амбасадара ў Швецыі аб тым, што прысутнасць новага прапанаванага Беларуссю амбасадара тут непажаданая і што від на жыхарства двух камандзіраваных прадстаўнікоў амбасады анулюецца», — гаворыцца ў заяве.