Фота Сяргея Балая, Салідарнасць.
Актывістка кампаніі «Гавары праўду!» Таццяна Караткевіча зладзіла сёння каля універсама«Юбілейны-92» у Мінску пікет па зборы подпісаў за сваё вылучэнне кандыдатам у дэпутаты палаты прадстаўнікоў ад Кальварыйскай выбарчай акругі № 104.
У часе пікета быў заўважаны кіраўнік Адміністрацыі прэзідэнта Уладзімір Макей. Сяргей Вазняк прапанаваў яму падпісацца за Таццяну Караткевіч, але чыноўнік хуценька праскочыў міма пікетоўцаў і шмыгнуў у службовы аўтамабіль на супрацьлеглым баку вуліцы Заслаўскай ды з’ехаў.