Першая ракетка свету беларуска Вікторыя Азаранка не выйграе Алімпіяду ў адзіночным разрадзе. Сёння яна без шанцаў саступіла амерыканцы Серэне Уільямс.
Уільямс была магутнай. Ужо першы гейм паказаў, што будзе цяжка, у ім суперніца Вікі зрабіла тры эйсы. Падача на вылет увогуле ў жаночым тэнісе рэдкасць, а амерыканка зрабіла іх пятнаццаць.Было відавочна, што перамагчы беларусцы дапаможа толькі цуд. У выніку першы сэт Серэна выйграла 6:1 за 26 хвілін, другі 6:2 — за 37 хвілін.
Такім чынам, Серэна Уільямс у фінале сустрэнецца з расіянкай Марыяй Шарапавай, а Азаранка разыграе бронзу з Марыяй Кірыленка.
На трыбунах у Лондане знаходзіўся старшыня Беларускай федэрацыі тэніса, бізнэсовец Аляксандр Шакуцін, які размахваўУ Вікторыі яшчэ будзе шанец у міксце. Сёння з Максімам Мірным яны павінны згуляць, калі паспеюць, з індыйскім дуэтам Мірза — Паес.чырвона-зялёным сцягам. Не дапамагло.
0
0
0
0
0
0